наверх

Конкурс сумесных Беларуска-Армянскіх навукова-тэхнічных праектаў на 2018-2020 гг

Пра конкурс беларуска-армянскіх навукова-тэхнічных праектаў 

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (далей - ДКНТ) у мэтах рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Арменія аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ад 31 кастрычнiка 2000 г. i працягу двухбаковага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва абвяшчае конкурс сумесных беларуска-армянскіх навукова -тэхнічных праектаў для рэалізацыі ў 2018 - 2020 гадах па наступных прыярытэтных напрамках двухбаковага беларуска-армянскага супрацоўніцтва:

- Прамысловыя тэхналогіі; 

- Інфармацыйныя і тэлекамунікацыйныя тэхналогіі; 

- Лазерныя тэхналогіі; 

- Новыя матэрыялы; 

- Біятэхналогіі; 

- Нанатэхналогіі; 

- Энергетыка і энергаэфектыўнасць;

- Медыцына і фармацыя;

- Ахова навакольнага асяроддзя.

Заяўкі на конкурс прымаюцца ў перыяд з 1 сакавіка 2018 г. па 16 красавіка 2018 г.

ДКНТ просіць накіроўваць заяўкі на правядзенне конкурснага адбору ў адпаведнасці з Палажэннем аб міжнародных навукова-тэхнічных праектах, што выконваюцца ў рамках міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 жніўня 2003 г. № 1065 (камплект формаў прыкладаецца).

Нагадваем, што заяўка павінна ўтрымліваць:

- падрыхтаваны ва ўстаноўленым парадку бізнес-план (па праектах, накіраваных на стварэнне і / або засваенне новых тэхналогій і / або відаў прадукцыі (работ, паслуг);

- пісьмовыя абавязацельствы дзяржаўнага заказчыка і / або іншых зацікаўленых па практычным выкарыстанні вынікаў даследаванняў і распрацовак, атрыманых пры рэалізацыі праекта (для праектаў прыкладнога характару);

- пісьмовыя абавязацельствы дзяржаўнага заказчыка і / або іншых зацікаўленых па долеваму ўдзелу ў фінансаванні выдаткаў па праекце ў памеры не менш за 50 працэнтаў агульнага аб'ёму планаваных на гэтыя мэты сродкаў (па праектах, у рамках якіх плануецца выкананне доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ);

- копію дамовы аб супрацоўніцтве з замежнай арганізацыяй-партнёрам.

Адначасова інфармуем, што ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2015 г. № 431 “Аб парадку функцыянавання адзінай сістэмы дзяржаўнай навуковай і дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертыз” для правядзення дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертызы неабходна таксама прадаставіць у ДКНТ акт экспертызы арганізацыі -выканаўцы праекта.

Запоўненыя формы з суправаджальным лістом ад дзяржаўнага заказчыка праекта просім не пазьней за 16 красавіка 2018 г. накіраваць у друкаваным (у трох экземплярах) і электронным (на CD-дыску) відах.

Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана на сайце ДКНТ http://gknt.gov.by ў раздзеле “Міжнароднае супрацоўніцтва”.