наверх

Конкурс сумесных беларуска-малдаўскіх навукова-тэхнічных праектаў на 2019-2020 гады

У рамках рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ад 13 лiстапада 2003 г., Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнае агенцтва па даследаваннях і распрацоўках Рэспублікі Малдова абвяшчаюць конкурс сумесных беларуска-малдаўскіх навукова-тэхнічных праектаў для рэалізацыі ў 2019 - 2020 гадах па наступных прыярытэтных кірунках: матэрыялы, новыя прадукты і тэхналогіі; энергаэфектыўнасць і развіццё аднаўляльных крыніц энергіі; медыцына і біямедыцына; біятэхналогіі; нацыянальную спадчыну і развіццё грамадства. 


Заяўкі на конкурс прымаюцца ў перыяд з 15 чэрвеня 2018 года па 1 жніўня 2018 г.


ДКНТ просіць накіроўваць заяўкі на правядзенне конкурснага адбору ў адпаведнасці з Палажэннем аб міжнародных навукова-тэхнічных праектах, што выконваюцца ў рамках міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 жніўня 2003 г. № 1065 (камплект формаў прыкладаецца).