наверх

Аляксандр Шумілін узяў удзел у акцыі «Нашы дзеці» ў Віцебскім кадэцкім вучылішчы

Аляксандр Шумілін узяў удзел у акцыі «Нашы дзеці» ў Віцебскім кадэцкім вучылішчы

2019         Просмотров: 112 Вернуться назад

Аляксандр Шумілін узяў удзел у акцыі «Нашы дзеці» ў Віцебскім кадэцкім вучылішчы

Напярэдадні навагодніх святаў і ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін наведаў Віцебскую кадэцкую вучэльню, каб павіншаваць яе выхаванцаў з надыходзячым Новым годам і Калядамі. У мястэчку Лужасна яго ўжо чакалі і рыхтаваліся да прыезду загадзя. У актавай зале, дзе праходзіла ўрачыстая сустрэча, пашыхтаваліся выдатнікі навучання і кадэты, якія дасягнулі значных вынікаў у грамадскім і спартовым жыцці навучальнай установы. Найлепшыя выхаванцы атрымалі спецыялізаваную літаратуру, каштоўныя падарункі і падзякі ад Аляксандра Шуміліна. Асобна Старшыня ДКНТ падзякаваў выкладчыкам вучэльні за падрыхтоўку будучых абаронцаў Бацькаўшчыны і перадаў ім сертыфікат на набыццё спартовага інвентару і камп'ютарнай тэхнікі.

«Навагоднія святы – заўсёды яркія і запамінальныя. Гэта радасная падзея, якую аднолькава чакаюць і дарослыя, і дзеці. У коле сям'і і блізкіх нам людзей мы сустракаем Новы год пад бой курантаў, будуем планы на будучыню, жадаем шчасця, здароўя, дабрабыту і выканання самых запаветных жаданняў. Хай і ў вас у новым, 2020-м, году здзейсняцца самыя патаемныя жаданні», – сказаў Аляксандр Шумілін. Ён таксама паведаміў, што для самарэалізацыі творчай моладзі ў дзяржаве створаны патрэбныя ўмовы, а падтрымка таленавітых маладых людзей з'яўляецца дзяржаўным прыярытэтам.

ДаведкаДУА «Віцебская кадэцкая вучэльня» (створана ў 2011 годзе на базе Лужаснянскай школы-інтэрната-гімназіі для адораных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці) – установа агульнай сярэдняй адукацыі, што выконвае таксама заданні атрымання навучэнцамі (кадэтамі) першасных ведаў і навыкаў, патрэбных для службы ва Узброеных Сілах. У ім навучаюцца юнакі і дзяўчыны 8-11 класаў. У вучэльні добрая матэрыяльна-тэхнічная база. Працуюць факультатывы па прадметах навучання, праводзяцца заняткі па стральбе, ручным боі, парашутным спорце, крыміналістыцы. Дзее спарткомплекс, пабудаваны ў 2009 годзе, з гандбольнай залай, басейнам і трэнажорнымі заламі, футбольнае поле са штучным пакрыццём, хакейная пляцоўка.