наверх

У Мінску праходзіць пятае пасяджэнне Камісіі па фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы

У Мінску праходзіць пятае пасяджэнне Камісіі па фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы

2019         Просмотров: 131 Вернуться назад

У Мінску праходзіць пятае пасяджэнне Камісіі па фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы

Навукова-тэхнічнае і інавацыйнае супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы з'яўляецца адным з краевугольных камянёў, асноваў узаемадзеяння дзвюх краін. Пра гэта паведаміў журналістам Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін перад пачаткам пятага пасяджэння Камісіі па фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы. Паводле яго словаў, больш за палову бюджэту Саюзнай дзяржавы, які штогод фарміруецца (каля 5 мільярдаў рублёў), расходуецца на праграмы Саюзнай дзяржавы. «Гэта, перш за ўсё, тыя праграмы, якія ствараюць новыя інавацыйныя прадукты. Напрыклад, новыя высакахуткасныя вылічальныя машыны, распрацоўкі ў галіне космасу, медыцыны, біятэхналогій, новых матэрыялаў», - сказаў ён.

У 2019 годзе Беларусь і Расія выконваюць сем сумесных праграмаў. У цяперашні час шэраг новых праектаў канцэпцыяў праграмаў знаходзіцца ў распрацоўцы. Гэтыя праграмы адпавядаюць практычна ўсім перспектыўным напрамкам для беларуска-расійскіх навуковых даследаванняў: інтэлектуальныя сістэмы аналізу інфармацыі; новыя лазерныя матэрыялы і тэхналогіі, опта- і мікраэлектроніка; космас; шматфункцыянальныя беспілотныя авіяцыйныя комплексы; звыш'ёмістыя назапашвальнікі энергіі і прывады на іх аснове; абсталяванне нанаіндустрыі; адытыўная тэхналогіі (3D-друк); прадукты глыбокай перапрацоўкі торфу і сапрапеляў; фізіялагічна актыўныя рэчывы ў фарміндустрыі; тэхналогіі рэгенератыўнай медыцыны; тэхналогіі папярэджання дысфункцый чалавека, у тым ліку ва ўмовах дзеяння негатыўных тэхнагенных і экалагічных фактараў.

Аляксандр Шумілін таксама паведаміў, што на атрыманне прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі прынята 18 заявак. Атрыманыя дакументы разгледзяць члены экспертнага савета, пасяджэнне якога адбудзецца таксама ў Мінску. «Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі заснавана для стымулявання сумеснай навуковай дзейнасці. У гэтым годзе мы ўпершыню правялі конкурс на прысуджэнне прэміі і плануем уручыць яе ў красавіку 2021 году - да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі», - сказаў Старшыня ДКНТ.

Даведка: ДКНТ і Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі пры падтрымцы Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы з 15 лютага па 1 красавіка 2019 года правялі конкурс на прысуджэнне прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі. Прэмія прысуджаецца адзін раз у два гады тром лаўрэатам. Памер адной прэміі складае 5,0 мільёнаў расійскіх рублёў.

Камісія па фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ад 16 чэрвеня 2017 года №19 «Аб асноўных кірунках фарміравання адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы». Яе ўзначальваюць Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін і Першы намеснік Міністра навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі Рыгор Трубнікаў.