наверх

Экспарт беларускай навукаёмкай высокатэхналагічнай прадукцыі у 2019 годзе дасягнуў амаль $ 15 млрд

Экспарт беларускай навукаёмкай высокатэхналагічнай прадукцыі у 2019 годзе дасягнуў амаль $ 15 млрд

2020         Просмотров: 71 Вернуться назад

Экспарт беларускай навукаёмкай высокатэхналагічнай прадукцыі у 2019 годзе дасягнуў амаль $ 15 млрд

У 2019 годзе доля экспарту навукаёмкай і высокатэхналагічнай прадукцыі у агульным аб'ёме беларускага экспарту склала больш за 35% і дасягнула амаль 15 млрд даляраў ЗША. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін. Паводле яго слоў, значнымі тэмпамі развіцця ў апошні час характарызуецца і эканоміка інтэлектуальнай уласнасці. Так, па выніках года экспарт паслуг у галіне платы за карыстанне аб'ектамі інтэлектуальнай уласнасцю перавысіў 100 млн. даляраў ЗША.

Аляксандр Шумілін таксама адзначыў, што у 2019 годзе актыўна развіваліся міжнародныя кантакты і супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах. ДКНТ праведзены міжурадавыя камісіі і рабочыя групы па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве з Грузіяй, Індыяй, Латвіяй, Манголіяй, Сербіяй, Узбекістанам, Паўднёвай Карэяй. Праводзіцца планамерная работа ў рамках Міждзяржаўнага савета па супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сфер СНД і камісіі па фарміраванні адзінага навукова-тэхналагічнага прастора Саюзнай дзяржавы. 

У 2019 годзе забяспечвалася рэалізацыя 112 сумесных міжнародных навукова-тэхнічных праектаў з такімі краінамі як Кітай, Карэя, Ізраіль, В'етнам, Куба, Індыя, Пакістан, Польшча, Сербія, Літва, Латвія, Малдова, Украіна, Азербайджан, Арменія, Казахстан, Узбекістан, што больш чым на 30 адсодкаў больш, чым у 2018 годзе. Упершыню праводзяцца конкурсы з Германіяй, Турцыяй, Славакіяй і Ізраілем.

Актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы з Кітаем. Дарэчы, колькасць сумесных навукова-тэхнічных праектаў павялічылася 65%: калі ў 2015 – 2016 гадах рэалізоўваўся 21 сумесны праект, то ў 2019 годзе зацверджана да рэалізацыі 35 беларуска-кітайскіх навукова-тэхнічных праектаў у галіне мікраэлектронікі, аптычных і лазерных тэхналогій, біятэхналогій, новых матэрыялаў. 

 У 2019 годзе рэалізоўвалася маштабная праграма Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН і Дзяржкамітэта па ўдасканаленні магчымасцяў дзяржорганаў па кіраванні рызыкамі ў галіне навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Сумесна з гэтай камісіяй ААН разгорнута работа па фарміраванні ў Рэспубліцы нацыянальнай сістэмы тэхналагічнага прагназавання. 

Варта таксама адзначыць, што кошт выпушчанай прадукцыі і прадастаўленых паслуг у рамках навукова-тэхнічных праграм у 2019 годзе дасягнуў амаль 5 млрд рублёў, што на 2 адсоткі вышэй леташняга ўзроўню (4,8 млрд рублёў). Дасягненню названых вынікаў шмат у чым спрыяла планамерная работа па забеспячэнню ў поўным аб'ёме фінансавання прыкладных навуковых даследаванняў, якія выконваюцца ў рамках навукова-тэхнічных праграм. Так, у 2019 годзе на фінансаванне навуковых даследаванняў і распрацовак з рэспубліканскага цэнтралізаванага і мясцовых інавацыйных фондаў было накіравана амаль 76 млн рублёў, што на 18% больш, чым у 2018 г. 

Распрацоўкі айчынных навукоўцаў і вытворцаў ляглі ў аснову рэалізацыі шэрагу інавацыйных праектаў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця. У рамках праграмы у 2019 годзе ажыццяўлялася рэалізацыя 98 інавацыйных праектаў, уведзены ў эксплуатацыю 8 новых вытворчасцяў.