Кірмаш інавацыйных распрацовак «Машынабудаванне»
Актуальна Праглядаў: 1431 Вярнуцца
Кірмаш інавацыйных распрацовак «Машынабудаванне»
Адбудзецца - 12 снежня 2019 г.
Месца правядзення - г. Бабруйск, вул. Пушкіна, 215а (актавая зала Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта).
Рэгістрацыя ўдзельнікаў - з 10.00.
Пачатак працы - з 11.00.
Удзел у кірмашы - бясплатны.
Мэта правядзення кірмашу - садзейнічанне камерцыялізацыі інавацыйных распрацовак у галіне машынабудавання.
Кірмаш праводзіцца ў фармаце прэзентацыі інавацыйных распрацовак вытворцамі навукова-тэхнічнай і інавацыйнай прадукцыі прадстаўнікам патэнцыйных заказчыкаў.
Запрашаем прыняць удзел у працы кірмашу аўтараў інавацыйных распрацовак, прадстаўнікоў навуковых арганізацый, устаноў адукацыі, малых інавацыйных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў прадпрыемстваў, патэнцыйных інвестараў і спажыўцоў інавацыйных распрацовак, спецыялістаў органаў дзяржаўнага кіравання, якія займаюцца пытаннямі навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі, прадстаўнікоў бізнэсу, суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры, іншых зацікаўленых асоб.
Заяўкі на ўдзел распрацоўшчыкаў з апісаннем інавацыйных праектаў па прыкладаемай форме неабходна накіраваць не пазней 22.11.2019 на адрас электроннай пошты seminar@belisa.org.by або па факсе +375 (17) 203 13 19. Пры прадастаўленні інфармацыі аб інавацыйных распрацоўках просім таксама звярнуць увагу на прэзентацыю распрацовак, створаных з выкарыстаннем бюджэтных сродкаў і якія падлягаюць абавязковай камерцыялізацыі (выкананых у рамках дзяржаўных, рэгіянальных і галіновых навукова-тэхнічных праграм, iншых дзяржаўных праграм і асобных інавацыйных праектаў).
Заяўкі на ўдзел зацікаўленых (патэнцыйных спажыўцоў) па прыкладаемай форме неабходна накіраваць не пазней 06.12.2019 на адрас электроннай пошты seminar@belisa.org.by або папярэдне прайсці анлайн-рэгістрацыю, або па факсе +375 (17) 203 13 19.
Дадатковую інфармацыю па пытаннях правядзення і ўдзелу ў кірмашы можна атрымаць па тэлефоне: +375 (17) 203 13 19.
Заяўка на ўдзел для распрацоўшчыкаў інавацыйных праектаў
Заяўка на ўдзел для зацікаўленых