Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў 2021
Актуальна Праглядаў: 1573 Вярнуцца
Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў 2021
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Беларускага інавацыйнага фонду праводзіць 12-ы штогадовы Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў.
Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання рэалізацыі перспектыўных інавацыйных праектаў, садзейнічання ў пошуку інвестыцыйнай падтрымкі інавацыйных праектаў, стварэння сістэмы па выяўленні і прасоўванні маладых, таленавітых спецыялістаў, камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак. У рамках конкурсу разглядаюцца сацыяльна значныя інавацыйныя праекты з дэталёва прапрацаванай стратэгіяй рэалізацыі (камерцыялізацыі), якія адпавядаюць прыярытэтным напрамкам навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях «Найлепшы інавацыйны праект» і «Найлепшы моладзевы інавацыйны праект». Удзельнікамі конкурсу могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы. У намінацыі «Найлепшы моладзевы інавацыйны праект» могуць браць удзел фізічныя асобы, узрост якіх не перавышае 35 гадоў.
Удзельнікі конкурсу самастойна выбіраюць, да якой намінацыі адносіцца пададзены імі інавацыйны праект.
Пераможцам і прызёрам конкурсу ўручаюцца дыпломы і прэміі:
за першае месца - 86 базавых велічынь (2494,00 рублі);
за другое месца - 57 базавых велічынь (1653,00 рублі);
за трэцяе месца - 29 базавых велічынь (841,00 рубель).
Сярод пераможцаў і прызёраў Савет конкурсу адбірае праекты для далейшай камерцыялізацыі іх вынікаў, якія атрымаюць сертыфікат на атрыманне грашовых сродкаў у памеры 571 базавай велічыні (16 559,00 рублёў).
Палажэнне аб рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў і формы конкурснай дакументацыі можна знайсці на сайце конкурсу.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прайсці абавязковую рэгістрацыю на сайце конкурсу, запоўніўшы устаноўленыя арганізатарамі формы (заяўку, пашпарт і бізнэс-план інавацыйнага праекта), і накіраваць у друкаваным выглядзе камплект конкурсных дакументаў на адрас Беларускага інавацыйнага фонду 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 68-2, каб. 103.
Кантактны тэлефон +375-17-270-84-29, e-mail: rkip@tut.by.