Семінар па пытаннях статыстычнага ўліку і фарміравання справаздачнасці

2 октября 2020

Актуальна

18 снежня 2020 г. ДКНТ запланавана правядзенне семінара па пытаннях статыстычнага ўліку і фарміравання справаздачнасці аб інавацыйнай дзейнасці арганізацый прамысловасці.

У рамках семінара плануецца асвятленне пытанняў ажыццяўлення інавацыйнай дзейнасці арганізацыямі прамысловасці: паняційны апарат, метадалогія, улік на прадпрыемстве, парадак адлюстравання ў дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.

Запрашаем да ўдзелу ў семінары спецыялістаў прадпрыемстваў горада Мінска, адказных за запаўненне формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-нт (інавацыя), а таксама прадстаўнікоў заказчыкаў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады.

Семінар праводзіцца ў фармаце відэа-канферэнцыі.

Удзел у семінары з'яўляецца бясплатным.

Пачатак працы семінара - 11-00.

Заяўку на ўдзел у семінары просім накіраваць згодна прыкладаемай форме на электронную пошту па адрасе stepanenko@cntdi.gomel.by або паведаміць аб удзеле па тэлефонах

+375 232 506703,

+375 232 506719,

+375 232 506713

у тэрмін не пазней за 17 снежня 2020 г.

Таксама паведамляем, што падобныя семінары ўжо адбыліся для прадпрыемстваў Гродзенскай, Гомельскай, Магілёўскай, Брэсцкай, Віцебскай і Мінскай абласцей.

Картинка для анонса: Array