VIII Міжнародны форум «Антыкантрафакт-2020»
3 декабря 2020
Актуальна
21-22 снежня 2020 г. у Мінску адбудзецца VIII Міжнародны форум «Антакантрафакт-2020». Арганізатарамі форуму выступаюць Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, Еўразійская эканамічная камісія, Міжнародная асацыяцыя «Антакантрафакт», Асацыяцыя абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд».
Форум зарэкамендаваў сябе як адкрытая пляцоўка для зносін прадстаўнікоў міжнародных арганізацый, дзяржаўных органаў, бізнэсу і грамадскасці па найважнейшых пытаннях абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, а таксама процідзеяння незаконнаму абароту прадукцыі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.
У бягучым годзе форум «Антыкантрафакт» запланаваны да правядзення ў гібрыдным фармаце, якое палягае ў правядзенні як вочных мерапрыемстваў, так і мерапрыемстваў у фармаце відэаканферэнцсувязі.
Удзельнікі форуму абмяркуюць практычныя аспекты барацьбы з кантрафактам у лічбавым асяроддзі ў кантэксце выклікаў 2020 г., пытанні маркіроўкі і сістэм нагляду за таварамі, праблемы забеспячэння бяспекі тавараў і процідзеяння фальсіфікацыі, механізмы процідзеяння незаконнаму абароту тытунёвай прадукцыі ў ЕАЭС, асаблівасьці аховы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ва ўмовах надзвычайных сітуацый і іншыя актуальныя пытанні.
Да працы форуму ў вочным і дыстанцыйным фарматах запрашаюцца ўсе жадаючыя. Даведацца актуальную інфармацыю аб працы форуму і прайсці рэгістрацыю можна на інфармацыйным партале форума.
Картинка для анонса: Array